Сёньня ў Вільні апазыцыйныя палітыкі сустракаюцца з дэпутатамі Эўрапарлямэнту, якіх не пусьцілі ў Беларусь
Госьць эфіру – электрамантажнік па абслугоўваньні рэклямных канструкцый Аляксей Берасьнеў, удзельнік «жывога шчыта”. Дапамагаў тушыць машыну Рамана Менцюка, выцягваў людзей з аўтамабіляў, падчас суду паказаў: міліцыянты не дапамагалі пацярпелым, ён рабіў за іх іхнюю справу.
Сёньня пачынаецца працэс па справе Менцюкоў.
Як паўплываў на харчаваньне шараговых гарадзенцаў фінансавы крызыс? Апытаньне “Свабоды”
А таксама: агляд друку, бліц-аналіз на актуальную тэму і гутарка з грамадзкай рэдактаркай тыдня Наталькай Васілевіч.